Мабільная служба паверкі і праверкі
УНІВЕРСАЛЬНЫ ПАВЕРАЧНЫ АЎТАМАБІЛЬ
Нашы унікальныя ўніверсальныя паверачныя аўтамабілі дазваляюць праверыць і павярыць на месцы ўсе вымяральныя сістэмы — аўтацыстэрны, складскія лічыльнікі, аэрадромныя паліўныя заправачныя машыны і склады паліва, напаўняльныя станцыі, бункероўшчыкі, наліўныя ўстаноўкі для чыгуначных цыстэрнаў, трубаправодныя лічыльнікі і г. д. Дзякуючы гэтаму адпадаюць доўгія прастоі, а таксама высокія выдаткі на транспарт і дарогу.
MASTERMETER
На ўсё большай колькасці вытворчых прадпрыемстваў важныя для якасці вымяральныя пункты неабходна рэгулярна правяраць метралагічна і дакументаваць вынікі вымярэнняў. Гэта часта парушае вытворчы працэс, бо такія вымяральныя пункты трэба дэмантаваць і мець у запасе замяшчальныя прыборы. Таму Mastermeter — эканамічная альтэрнатыва для хуткай і эфектыўнай праверкі важных для якасці вымяральных пунктаў непасрэдна на вытворчай устаноўцы.
УНІВЕРСАЛЬНЫ ПАВЕРАЧНЫ ПРЫЧЭП
Для праверкі і паверкі «меншых» вымяральных сістэм — мабільных здымных паліўных установак, ведамасных АЗС, аэрадромных рэзервуараў і г. д. — выкарыстоўваецца паверачны прычэп «UNI 145». Так можна хутка, гнутка і эканамічна рэагаваць на мноства патрабаванняў.
ТРУБАПОРШНЕВАЯ ПАВЕРАЧНАЯ ЎСТАНОЎКА
Двухбаковая трубапоршневая паверачная ўстаноўка WPD можа выкарыстоўвацца як рабочы эталон для вызначэння хібнасці лічыльнікаў аб’ёму ці іншых лічыльнікаў вадкасцей на нафтаперапрацоўчых заводах, трубаправодах, суднавых і чыгуначных наліўных установах і г. д. Умовай з’яўляецца тое, што гэтыя лічыльнікі абсталяваны датчыкамі імпульсаў. Пры дакладным выкананні правілаў эксплуатацыі хібнасць паўтаральнасці павінна быць меншай або роўнай +/-0,03%.
ШЧЫЛЬНАМЕР
Для забеспячэння якасці прадукцыі, а таксама для пераліку масы ў аб’ём і наадварот патрэбна фізічная велічыня — шчыльнасць. Маючы найсучаснейшыя мабільныя вымяральныя прыборы, мы можам выконваць вымярэнні шчыльнасці і ўтрымання этанолу на месцы.
